Меню
| ХК Динамо Минск
ХК Динамо Минск
Интервью 10 февраля 2016

Мікіта Камароў: сапраўдныя мужчыны – майстры на ўсе рукі

Хутка выйдзе вялікае інтэрв’ю нападаючага «Дынама-Мінск», у якім ён раскажа пра сваё захапленне тайскім боксам, растлумачыць, чаму імкнецца хаця б раз на тыдзень наведваць царкву і якую ролю ў яго лёсе адыгралі «Аднакласнікі». 

003_2015-09-29_19-06-41_kolchin.jpg

«А як нармальны чалавек павінен ставіцца да сваіх традыцый? Зразумела, з павагай. У школе ўсе мае думкі, вольны час былі прысвечаны спорту, таму, па шчырасці, я мала чаго памятаю з урокаў па гісторыі Беларусі…Тым не менш, я ганаруся сваімі продкамі. І дзядуля, і бацька ў мяне з працоўных. Яны сапраўдныя мужыны – майстры на ўсе рукі.

Сапраўдны патрыёт – гэта той, хто са сваёй Бацькаўшчынай і ў горы, і ў радасці. Цяжка заставацца беларусам і прыносіць плён сваёй роднай краіне, жывучы недзе ў Парыжы ці Сан-Францыска. Зразумела, заўсёды ёсць выключэнні. Але асабіста ў мяне больш павагі выклікаюць людзі, якія жывуць на сваёй зямлі. Як бы ім не было часам складана і цяжка, яны цягнуць штодзённа гэтую лямку, бо любяць сваю краіну і хочуць змяніць яе да лепшага», – распавёў нападаючы «зубраў» Мікіта Камароў карэспандэнту budzma.org. Чакаем поўнай версіі размовы ў праекце «Байцоўскі ген» у наступную сераду!

В этой статье Никита КомаровНикита Комаров
К списку новостей

Другие новости рубрики
Последние новости других рубрик
Регистрация

Динамо-Минск
У вас уже есть аккаунт? Войти
Авторизация
Восстановление пароля
Впервые на нашем сайте?Пройти регистрацию