Абаронца «зуброў» пракаментаваў матч з «Металургам», адзначыў старанне каманды і патлумачыў, у чым практычная і псіхалагічная важнасць заблакаваных кідкоў.
– Няпросты матч. Завяршылася серыя з пяцi гульняў запар, паміж якімі была паўза толькі ў адзін дзень. Сёння з нашага боку былi добрая самааддача, старанне. Прапусцілі ў першым перыядзе дзве шайбы, але прыклалі ўсе сілы, каб вярнуцца ў гульню. У другім перыядзе дадалі, пачалі нагнятаць ля варот суперніка, сталі з'яўляцца небяспечныя моманты. У выніку закінулі ў другім і трэцім перыядах. Думаю, зраўнялі бы лiк, але так атрымалася, што прапусцілі чацвёртую шайбу. Зноў трэба было двойчы закідваць такой камандзе, як «Металург». За некалькі хвілін да канца матчу зрабіць гэта вельмі складана.
– Завяршылася серыя з пяці матчаў, сустракаліся з моцнымі супернікамі, чатыры з іх ідуць сярод лідараў лігі. Шэсць набраных ачкоў – гэта годны вынік?
– Заўсёды ёсць мэта набраць максімум ачкоў. Адным з самых важных матчаў гэтай серыі быў з маскоўскім «Дынама». Груба кажучы, лепш бы прайгралі «Авангарду» з Усходняй канферэнцыі, але перамагли маскоўскае «Дынама». Для нас гэта было б больш каштоўна, бо тады б забралі баллы ў аднаго з прамых канкурэнтаў.
– Ты адзін з лідараў каманды па заблакаваных кідках: у сезоне ўжо больш за 70 разоў уставаў на шляху шайбы. Ілля Салаўёў сёння таксама адзначыўся такім чынам. Наколькі гэта важны аспект гульні?
– Вельмі важны кампанент. І не толькі пры гульні ў меньшасці. Калі абаронцы дзейнiчаюць самааддана, гэта вельмі моцна дапамагае брамнiку. Для абаронцы, у сваю чаргу, важна, калі форварды блакуюць кідкі. Такім чынам, шайба не даходзіць да варот, і можна стварыць добрую контратаку. Да таго ж заблакаваны кідок можа падняць маральны дух каманды.
Дмитрий Знахаренко
Сэм Энас: «Хорошо, что мы смогли отыграться, но нам также нужно сосредоточиться на лучшем старте матча»
Интервью
15 февраля 2026
Дмитрий Квартальнов: сегодня у нас было много ошибок, но не сказал бы, что соперник вынуждал нас их совершать
Интервью
13 февраля 2026
Вадим Мороз: «Очень много сил отдали, хорошо, что выиграли»
Интервью
13 февраля 2026
Алекс Лимож: «Было ощущение, как будто бы это игра в плей-офф»
Интервью
12 февраля 2026
Дмитрий Квартальнов: хорошая игра с непростым соперником
Интервью
12 февраля 2026
Ксавье Уэлле: «Готовимся показать себя во всей силе сегодня»