События 23 сентября 2016

«Дынама-Мінск» па-беларуску

Кожную з прайшоўшых чатырох хатніх сустрэчаў наведвала ў сярэднім больш за 12 тысячаў заўзятараў, але не ўсе яны заўважылі відэаролікі, у якіх «зубры» перайшлі на родную мову. Хочаце гэта пачуць і ўбачыць? Калі ласка!

Артур Гаўрус («Мой родны кут» Якуба Коласа):

 

- Беларуская мова – дзяржаўная, нароўні з рускай. Паважаю яе, стаўлюсь станоўча. Ведаю не сказаць, што на 100%, але досыць добра. У школе беларускую вывучаў, асаблівых складанасцяў з гэтым прадметам у мяне не было. Калі зараз сустрэну беларускамоўных людзей, без праблемаў змагу з імі паразмаўляць. Уступ з «Новай зямлі» Коласа дагэтуль ведаю амаль на памяць, яшчэ са школьных часоў, таму прачытаў, здаецца, упэўнена.

Сяргей Дрозд («Па-над белым пухам вішняў» Максіма Багдановіча):

 

- Прачытаў верш лёгка. Праўда, траплялісь словы, сэнс якіх не зусім разумеў, але з чытаннем па-беларуску ў мяне цяжкасцяў няма. Калі шчыра, з роднай мовай у мяне ёсць праблемы. Справа ў тым, што школу я скончыў ў Яраслаўлі, дзе, натуральна, аніякай беларускай мовы мы не вывучалі. Літаральна только першыя тры класы вывучаў беларускую. Але з творам Максіма Багдановіча быў знаёмы і да здымкаў. Адкуль? Пэўна, усё ж нешта запомніў з малодшых класаў.

Яўгені Лісавец («Трэба дома бываць часцей» Рыгора Барадуліна):

 

- Беларуская мова вельмі прыгожая. Негледзячы на тое, што ў мяне даўно ўжо не было практыкі – то часу няма, то паездкі, дый англійская мова зараз у нашай камандзе больш актуальная, з асалодай узяў удзел у гэтым праекце. У школе родная мова давалась лёгка, можа нават лепей, чым маім аднакласнікам. Ведаў яе добра, праўда, адзнакі ўсё ж былі сярэднія. Карыстацца мовай даводзіцца рэдка. У асноўным дома, у Гародні. Таму што бабулі і дзядулі размаўляюць на сумесі беларускай і рускай. Больш, бадай што, з неабходнасцю размаўляць па-беларуску не сутыкаўся. Верш Барадуліна, які мне прапанавалі прачытаць, крыху памятаў, мабыць, са школьнай праграмы. А вось купалаўская  «Спадчына», якую чытаў у мінулым годзе на КХЛ-ТБ, была добра знаёмая, ледзь не на памяць ведаў.


Праект далёка ня скончаны! Мы яшчэ пачуем Гусоўскага ў выкананні Аляксандра Паўловіча, Дубоўку ад Іллі Шынкевіча і Броўку з вуснаў Аляксандра Кулакова.

#НамРоднаяКаманда

Верым! Можам! Пераможам!
К списку новостей

Другие новости рубрики
Последние новости других рубрик
Регистрация

Динамо-Минск
У вас уже есть аккаунт? Войти
Авторизация
Восстановление пароля
Впервые на нашем сайте?Пройти регистрацию