Прэс-канферэнцыя галоўных трэнераў.
Андрэй Сідарэнка:
- Складаны вечар. Асцерагаліся, ці хопіць эмоцый на гэтую гульню, таму што папярэднія дзве былі з лідэрамі і аднялі шмат сіл. Пачатак матча пайшоў не па плане. Добра, што хутка зраўнялі лік. Трохі перабудавалі гульню. Дамагліся выніку, але не зусім задаволены каманднымi ўзаемадзеяннямi. Да таго ж, у канцоўцы атрымалі выдаленнi, хоць трэба было засушыць гульню. Галоўнае - перамога.
Раней вы крытыкавалі легіянераў, сёння яны закінулі тройчы.
- Так, выйгралі свой мiкраматч. Ёсць некаторыя пытанні па гульні, але нарэшце больш пазітыву. Зараз смяяўся тут: сёння з раніцы трэніраваў з Хаудэнам кідок, займаўся індывідуальна. Трэба, напэўна, часцей.
Тайм-аўт у другім перыядзе з чым звязаны?
- Супернік валодаў ініцыятывай, мы дапускалі памылкі. Быў пераломны момант, таму вырашыў узяць перапынак, каб хлопцы адпачылі і ня страцілі канцэнтрацыю.
Кітараў не можа закінуць ўжо 61 матч.
- У кожнага ў камандзе свая роля. Але, наогул, у нас вельмі кароткая лаўка. Задача Кітарава - не прапускаць, гуляць ў меншасці.
Наколькі задаволеныя гульнёй Энрата?
- Дзесьцi з 18 снежня Юнас набраў вельмі добрую форму, як у мінулым сезоне. Планавалі, што Карнавухаў правядзе нейкія матчы, але Юнас хацеў гуляць. Нагрузка была вялікай, але Энрат сёння выглядаў добра.
Сцяпанаў выйшаў у першым звяне...
- Спадзяюся, гол надасць яму ўпэўненасці. Андрэй - вопытны гулец, далі шанец, выпусцілі ў канцоўцы.
Што з Буйніцкім?
- Пакуль не зразумела, наколькі сур'ёзна траўма. Думаю, у бліжэйшых матчах не дапаможа. Ніяк не атрымліваецца ў нас згуляць у поўным складзе ...
Уладзімір Орсаг:
- Закінулі ў першай жа змене, але потым нібы спыніліся ў першым перыядзе. Гэта значна паўплывала на ход сустрэчы. Трэба гуляць усе 60 хвілін.
Андрей Сидоренко
Уступаем московскому «Динамо» в финале Кубка Мэра Москвы
Матчи
28 августа 2026
Переигрываем ЦСКА во втором поединке на Кубке Мэра Москвы
Матчи
27 августа 2026
Стартовали с победы на Кубке Мэра Москвы
Матчи
21 августа 2026
Оказались сильнее «Адмирала» в товарищеском поединке
Переигрываем «Сибирь» в матче за третье место и завершаем Кубок Минска
Матчи
15 августа 2026
Уступаем магнитогорскому «Металлургу» во втором поединке Кубка Минска
Ксавье Уэлле: мы готовы к сезону и очень ждем встречи с болельщиками
Интервью 3 сентября 2026Сергей Брылин: мы должны быть одной семьей вместе, друг за друга
Интервью 3 сентября 2026Артем Каркоцкий: нам хочется с каждым сезоном двигаться дальше
Интервью 1 сентября 2026Джейк Бишофф: возможность подписать контракт и приехать в Минск стала для меня очень приятным событием