Гульня супраць «Куньлуня» будзе прысвечана Калядам і адбудзецца на беларускай мове.
Заўтра, у аўторак 7 студзеня а 16-й у рамках Кантынентальнай хаккейнай лигі мінскае «Дынама» прымае кітайскі клуб «Куньлунь».
Гульня прыпадае на Раство, таму клуб прапануе заўзятарам працягнуць цудоўную беларускую традыцыю і далучыцца да святкавання Калядаў.
На жаль, традыцыя гэта становіцца менш папулярнай. Але нават калі сёння ўвечары вы калядаваць не плануеце, далучыцца да калядавання можна будзе на «Мінск-Арэне»! 7 студзеня вас чакае:
- выступ гурта «Стары Ольса» да гульні і ў перапынку паміж перыядамі. Гурт грае сярэднявечную музыку і часта звяртаецца да гісторыі Беларусі і традыцый нашай краіны. Варта прысці крыху раней, каб паслухаць іх у перадматчавым шоў;
- элементы афармлення ў беларускім калядным стылі;
- Калядаванне. Нашыя продкі пераапраналіся ў розных жывёл ды хадзілі па вёсцы, спыняючыся каля кожнай хаты. Калядоўшчыкі спявалі ды танчылі, жадаючы гаспадарам здароўя і дабрабыту. Нашыя калядоўшчыкі таксама пажадаюць шчасця ды дабрабыту ўсім заўзятарам, якія прыдуць на матч «Дынама».
- Калядныя забавы. Падчас паўз, перапынкаў паміж перыядамі ды ў файе «Мінск-Арэны» заўзятараў чакаюць розныя забавы, прысвечаныя каляднай традыцыі.
- Майстар-клас для дзетак «Калядная зорка». Мастачка Надзея Бука навучыць усіх жадаючых рабіць прыгожыя паштоўкі у выглядзе зорак. Мерапрыемства адбудзецца ў дзіцячай зоне, якая знаходзіцца на шостым паверсе трыбуны А.
Прыходзьце на гульню! Будзем #УАДНЫМЗВЯНЕ!
Боевая игра до последней секунды, но сегодня удача на стороне соперника
Матчи
9 апреля 2026
Сегодня матч остается за соперником
Матчи
30 марта 2026
Во втором овертайме забираем победу в этом матче и в этой серии!
Матчи
28 марта 2026
Вырываем победу в третьем матче серии с московскими динамовцами
Матчи
26 марта 2026
Две из двух в домашней серии: сегодня добываем вторую победу над московским «Динамо»
Матчи
24 марта 2026
Начинаем серию домашней победой
Егор Карабань вошел в финальный ростер молодежной сборной Беларуси
События 12 мая 2026Сэм Энэс – номинант на награду «Золотая клюшка»
События 12 мая 2026Алекс Лимож подписал новый контракт с минским «Динамо»
Интервью 12 мая 2026Кристиан Хенкель: если есть пару свободных дней, почему не уделить время мальчишкам, которые только начинают свой путь в хоккей