Дзякуючы пабедзе ў Мiнску «Лакаматыў» гарантаваў сабе месца у васьмёрцы.
Cупраць свайго папярэдняга клуба не змог згуляць абаронца Дзянiса Восiпаў, якi прапусцiў паядынак з-за пашкоджання рукi. Затое у склад вярнуўся удзельнiк нядаўняга моладзевага чэмпiянату света Ягор Шаранговiч — ён заняў месца трынаццатага нападнiка. Напачатку Ягор часцей за ўсе з’яўляўся на лёдзе у спалучэннi з Шарлем Лiнгле i Аляксандрам Кiтаравым. Увогуле напачатку гульня складвалася надта напружана. Супернiкi надалi асаблiвую ўвагу абароне, i лiк пасля першага перыяду застаўся некранутым — 0:0.
А вось на старце другого нашы хлопцы стварылi два небяспечных моманта. У першым выпадку шыкоўна згуляў брамнiк яраслаўцаў Iлля Канавалаў, якi спынiў выхад «адзiн на адзiн» Аляксандра Паўловiча. Аднак з наступнай спробай дынамаўцаў Iлля нiчога зрабiць не змог: Джасцiн Фантэйн аддаў перадачу з-за варот, а Куiнтан Хаудэн моцна стрэлiў у адзiн дотык! Дапамог рыкашэт.
Нажаль, «Лакаматыў» хутка зраўняў лiк. Праз чатыры хвiлiны госцi скарысталiся большасцю. Супернiк прыцiснуў нас да варот i разыграў добрую камбiнацыю. Кантыёла аддаў на Кронвала, i той стрэлiў — 1:1.
Напрыканцы трацiны «зубры» таксама мелi шанец рэалiзаваць лiшняга, але шайба не трапiла у браму. Такiм чынам, пераможцу вызначаў апошнi перыяд, якi мы распачалi добра. Аднак праз тры хвiлiны здарылiся дзве запар памылкi. У першым выпадку нападнiкi «Лока» уцякалi да Энрата удваiх, а ў другiм — утраiх. I гэты другi выпадак стаў фатальным. Аляксандр Кадзейкiн зрабiў лiк 1:2.
Дзiнамаўцы кiнулiся выратоўваць становiшча, але яраслаўцы выдатна гулялi на ўтрыманне. I на апошнiх хвiлiнах нават не дазволiлi нам выпусцiць шостага хакеiста. У дабавак за 50 секунд да сiрэны паставiлi кропку — зноў дзякуючы выхаду «два ў аднаго».
Нажаль, гэты святочны паядынак выйграў «Лакаматыў», якi гарантаваў сабе месца у васьмёрцы. Але спадзяемся, вам падабалiся нашыя Каляды i беларуская мова. Не забудземся на словы Мацея Бурачка: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»
«Дынама-Мiнск» — «Лакаматыў» — 1:3 (0:0, 1:1, 0:2)
9 студзеня. «Мiнск-Арэна». 12633 гледача.
ДЫНАМА-МIНСК: Энрат; Граньяни — Дзянiсаў (К), Скiлi — Хаудэн — Фантэйн; Корабаў (А) — Лiсавец, Буйнiцкi — Кавыршын — Сцяпанаў; Шынкевiч — Хенкель, Лингле — Кiтараў — Амбражэйчык; Паўловiч (А) — Волкаў — Дрозд; Знахарэнка, Шаранговiч.
ЛАКАМАТЫЎ: Канавалаў; Кронвал — Накладал, Тальбо — Канцiола — Козун; Любушкiн — Ялесiн, Масалёў — Апалькоў — Аверын; Коледаў — Пайгiн, Юртайкiн — Краскоўскi — Каршкоў; Картаеў — Лакцiёнаў — Кадзейкiн; Афанасьеў, Каюмаў.
ШАЙБЫ:
1:0 — Куiнтан Хаудэн (Джасцiн Фантэйн, Iлля Шынкевiч, 24:30).
1:1 — Стафан Кронваль (Петры Кантыёла, Якуб Накладал, 28:20, у большасцi).
1:2 — Аляксандр Кадзейкiн (Уладзiслаў Картаеў, 43:56).
1:3 — Максiм Тальбо (Брэндан Козун, Петры Кантыёла, 59:11).
Боевая игра до последней секунды, но сегодня удача на стороне соперника
Матчи
9 апреля 2026
Сегодня матч остается за соперником
Матчи
30 марта 2026
Во втором овертайме забираем победу в этом матче и в этой серии!
Матчи
28 марта 2026
Вырываем победу в третьем матче серии с московскими динамовцами
Матчи
26 марта 2026
Две из двух в домашней серии: сегодня добываем вторую победу над московским «Динамо»
Матчи
24 марта 2026
Начинаем серию домашней победой
Николас Мелош: нужно сделать выводы, чтобы стать лучше
Интервью 13 апреля 2026Дмитрий Квартальнов: нужно взять себя в руки и начинать работать
Интервью 11 апреля 2026Дмитрий Квартальнов: нам надо постараться перевернуть ход серии
Интервью 11 апреля 2026Андрей Стась: присутствует волнение, когда добираешься до таких знаковых цифр