У 2011 годзе на арэне упершыню прагучаў гімн «Дынама-Мінск» у выкананні гурта «Палац». Ён адразу стаў музычным сімвалам нашага клубу і пастаяннай часткай перадматчавага шоу.
У красавіку «Палац» святкуе 25-гадовы юбілей, а ягоны лідар Алег Хаменка – 50-ы дзень нараджэння.
ХК «Дынама-Мінск» далучаецца да віншаванняў!
Падтрымаць «Палац» і проста паслухаць добрую музыку можна будзе 4 красавіка ў рэстаране-піваварне «Сябры».
Артур Гаўрус, форвард ХК «Дынама-Мінск»:
- Атмасфера вакол гульні, поўныя трыбуны, гучная падтрымка – усё гэта робіць непасрэдны ўплыў на хакеістаў, дапамагае нам перамагаць у самых складаных паядынках. Гімн клубу, які гучыць напачатку, у перадгульнявым шоу, стварае патрэбны настрой, запальвае нас і заўзятараў на барацьбу. «Палац» напісаў для «Дынама» сапраўды гімн: гэтая музыка насычана энэргіяй і гонарам. Важна, што наш гімн спяваюць па-беларуску і ў ягонай музыке чутныя беларускія матывы. «Дынама» на прасторах Кантынентальнай хакейнай лігі прадстаўляе не проста сабе самога, а ўвесь наш хакей, нашую сталіцу, усю нашую краіну. Мы – менавіта беларуская каманда, і «палацаўскі» гімн гэта выдатна адлюстроўвае. Ад імя клубу віншую гурт з юбілеем і спадзяюсь, што ў наступным сезоне «Палац» абавязкова выканае дынамаўскі гімн на арэне і яшчэ раз дапаможа нам перамагчы.
Артур Гаврус
Сэм Энэс – номинант на награду «Золотая клюшка»
События
13 мая 2026
Егор Карабань вошел в финальный ростер молодежной сборной Беларуси
События
12 мая 2026
Алекс Лимож подписал новый контракт с минским «Динамо»
События
11 мая 2026
Аукцион игровых джерси сезона-2025/26: стартовал второй этап
События
4 мая 2026
Стартовал аукцион игровых джерси сезона 2025/26
События
30 апреля 2026
Вся Беларусь #водномзвене: 38 аншлагов подряд и статус народной команды
Кристиан Хенкель: если есть пару свободных дней, почему не уделить время мальчишкам, которые только начинают свой путь в хоккей
Интервью 11 мая 2026Вадим Шипачев: дети довольны, значит, наша работа прошла успешно
Видео 28 апреля 2026Атмосфера закрытия сезона 2025/26 «Динамо-Минск» с болельщиками
Видео 25 апреля 2026Церемония закрытия сезона 2025/26 ХК «Динамо-Минск»