Галоўны трэнер «зуброў» падчас ранішняга шоў «У адным звяне» распавёў пра матч з «Металургам», якi адбудзецца сення ўвечары, пра тое, як збiраецца вырашаць кадравыя праблемы і падкрэсліў важнасць падтрымкі заўзятараў.
– Які стан здароўя Бренана Менела і Раяна Спунера? Ці прымуць яны ўдзел у матчы з «Металургам»?
– Абодва траўмаваныя, яны не згуляюць сёння.
– З-за адсутнасці Менела і Спунера, вядучых гульцоў у большасці, дзеяннi каманды ў гэтым кампаненце не ладзілiся. Ці знайшлі вы ключы да таго, каб палепшыць рэалізацыю колькаснай перавагі без гэтых хакеістаў?
– Так, траўмаваныя два лепшых хакеісты пры гульні ў большасці ва ўсей лізе – Раян Спунер і Бренан Менел. Траўмаваны таксама лепшы гулец у лізе па гульні перад чужымі варотамі Роб Клiнкхамер, таксама аднаўляецца пасля пашкоджання Брэндан Козун. Гэтыя гульцы рабілі нашу большасць эфектыўнай. То бок, у нас вылецела цэлая брыгада па рэалізацыі пауэрплэя. Але мы працуем над гэтым. У сённяшнім матчы хочам паказаць, што ўмеем гуляць у большасці і ў такой сітуацыі. І я спадзяюся, што ў нас усё атрымаецца.
– Сённяшні супернік займае адно з апошніх месцаў у лізе па гульні ў першых перыядах. Наколькі важна для «Дынама» пачаць гэты матч на высокіх хуткасцях і ціснуць з самых першых хвілін?
– Любую гульню важна пачынаць упэўнена, хутка, якасна. Калі ваша статыстыка праўдзівая, то, безумоўна, нам трэба стартавы адрэзак правесці максімальна хутка і вынікова.
– Сёння будзе складаны матч: шмат лідэраў адсутнічае. Як заўзятары змогуць дапамагчы камандзе?
– Вядома, заўзятары вельмі дапамагаюць нам, і ўсе хлопцы гэта адчуваюць. Мы хочам, каб гледачы атрымлівалі задавальненне ад нашай гульні. Мы вельмі шмат працуем, і нам важна, каб заўзятары прыходзілі на нашы гульні, нягледзячы на тое, хто сёння будзе ў складзе. Усе хлопцы будуць біцца да канца, усе хочуць, каб горад і заўзятары ганарыліся сваёй камандай.
Крэйг Вудкрофт
Сергей Кузнецов: провели первый лед. Было видно, что все готовились к сезону
Интервью
4 июня 2026
Сэм Энас: Минск отлично справится с организацией Матча Звезд, здесь этого очень заслуживают
Интервью
12 мая 2026
Кристиан Хенкель: если есть пару свободных дней, почему не уделить время мальчишкам, которые только начинают свой путь в хоккей
Интервью
11 мая 2026
Вадим Шипачев: дети довольны, значит, наша работа прошла успешно
Интервью
24 апреля 2026
Пресс-конференция по итогам сезона 2025/26. Всё самое главное
Интервью
15 апреля 2026
Дмитрий Квартальнов: понимали, что этот матч мог быть последним. Никто не хотел проигрывать