Форвард «зуброў» падвёў вынікі матча з «Металургам» (2:4), ацаніў серыю з пяці гульняў i распавёў, як каманда найграе новыя спалучэнні.
– Трэба закідваць у большасці, калі ёсць такія моманты. Але сёння нам удалося закінуць дзве шайбы толькi ў роўных складах. На мой погляд, мы сёння выглядалі лепш, наша каманда мне больш спадабалася.
– Завяршылася серыя з пяці матчаў, сустракаліся з моцнымі супернікамі, чатыры з іх ідуць сярод лідараў лігі. Шэсць ачкоў – гэта годны вынік?
– Зараз усе гульні важныя, таму трэба набіраць максімальную колькасць балаў. Вынік серыі ня выдатны, але нармальны. Трэба было і з маскоўскім «Дынама», і сёння браць ачкі.
– Так ужо выйшла, што сёння былі змененыя спалучэннi ва ўсіх тройках. Наколькі не хапіла каманднай «хіміі», каб перамагчы?
– Я б не сказаў, што мы не згуляныя. Мы дзейнiчаем па адной сістэме, таму няма розніцы, хто з кім у звяне. Калі кожны будзе ведаць, што рабіць і рэалізоўваць гэта на пляцоўцы, то ўсё будзе працаваць. Згулянасць, вядома, таксама важная: калі ты ўвесь сезон разам з партнёрамі, то ўсё прасцей.
– У снежні Крэйг казаў пра тое, як важна, каб знайшліся новыя лідары. І ты стаў адным з такіх, цягнуў каманду. Зараз яна сутыкнулася з новым выклікам – гэта адсутнасць лідараў па гульні ў большасці. Як каманда з гэтым спраўляецца, і што неабходна рабіць, каб дабівацца поспехаў у наступных паядынках?
– Трэба адпрацоўваць новыя спалучэнні. Час для гэтага ёсць. Трэба гуляць стрымана. Забыцца, што кагосьці няма. Трэба проста выходзіць на іх месцы і даказваць, што ніхто не горш. Згодны, што Спунер і Мэнел вельмі добра рабілі сваю працу. Але я думаю, што калі паставіць іншых хлапцоў і растлумачыць, што рабіць, то атрымаецца не горш.
Сергей Брылин: иногда мы действуем слишком прямолинейно
Интервью
18 октября 2026
Сергей Брылин: нужно добавлять в желании и самоотдаче
Интервью
18 октября 2026
Брэди Лайл: контролировали большую часть матча, но не смогли реализовать свои моменты
Интервью
14 октября 2026
Ретт Гарднер: результатом недовольны, но есть много положительных моментов
В первом матче выезда уступаем «Сочи» в овертайме
Матчи 18 октября 2026Открыли счет первыми, но проиграли «Ак Барсу» и завершили домашнюю серию
События 15 октября 2026В ХК «Динамо-Минск» прошел Единый день информирования
Матчи 14 октября 2026В первом матче домашней мини-серии проиграли «Металлургу». Ретт Гарднер забросил дебютную шайбу за «зубров»