18 дзён прайшло пасля сустрэчы каманд у Яраслаўлі. Раскажам, як «чыгуначнікі» правялі гэты час.
Паядынак 21 снежня стаў адметным для Аляксандра Паўловіча (ягоная 250-ая гульня ў КХЛ), а таксама для Андрэя Сцяпанава, які закінуў сваю 50-ую шайбу ў КХЛ менавіта ў браму «Лакаматыва». Але, негледзячы на неблагі хакей, які «зубры» прадэманстравалі ў той сустрэчы, прывезці тры ачкі з Яраслаўля не атрымалась.
Што цікава, пачынаючы з той гульні каманда Дзмітрыя Квартальнава ніводнага разу не перамагла ў асноўны час. Падарожжа ў Паволжжа і на Урал прынясло ёй усяго адзін бал: паразы ад «Лады» 1:3 (Кадзейкін), «Трактара» 2:3 (Палунін, Накладал) і «Металурга» 1:4 (Ялесін), перамога над «Аўтамабілістам» у серыі булітаў 6:5 (Лакціёнаў – дубль, Апалькоў, Кронваль, Лубюшкін, Каршкоў). Потым яраслаўцы вярнулісь дадому і перамаглі маскоўскае «Дынама» толькі у авертайме – 2:1 (Лакціёнаў – дубль).Магчыма, ня лепшыя вынікі звязаныя з тым, што трэнерскі штаб яраслаўцаў паступова пачынае рыхтаваць каманду да плэй-оф, ахвяруючы канцоўкай рэгулярнага першынства. Тым больш, «Лакаматыў» можа не хвалявацца за сваё чацьвертае месца на «Захадзе» і, адначасова, амаль не мае шанцаў падняцца на прыступку вышэй.
Адзначым таксама, што Квартальнаў пачаў актыўна ўводзіць у склад таленавітую моладзь, якой у Яраслаўлі хапае (Ялесін, Афанасьеў, Фацееў, Юртайкін, Аляксееў, Іваноў, Каюмаў, Канавалаў), праводзячы мяккую ратацыю. А моладзі, як вядома, не ўласціва стабільнасць.
Лазарэт «Лакаматыва» паступова пусцее: у Тальяці на пляцоўку пасля траўмы вярнуўся ключавы хакеіст першага звяна Петры Кантыёла. Такім чынам, пакуль па-за гульнёй застаецца толькі абаронца Рушан Рафікаў.Нашыя надзеі падмацоўвае не адна максымальная матывацыя «зубраў», адносна якой дадаткова тлумачыць нічога ня трэба, але і добрая статыстыка хатніх гульняў з яраслаўцамі. У мінулым плэй-оф дынамаўцы «Лакаматыву» саступілі ў адной з двух гульняў, але да таго пяць разоў запар атрымлівалі перамогі. Сёння мы падтрымліваем традыцыю святкаваць Каляду, чаму б не падтрымаць і традыцыю перамагаць «чыгуначнікаў» на «Мінск-Арэне»?!
Фотаздымкі з афіцыйнага сайту «Лакаматыва»
7:3 — обыграли в гостях «Ак Барс», у Пинчука дубль
Матчи
12 ноября 2025
5:2 – обыграли дома «Сочи»
Сделали более 40 бросков, но минимально уступили «Ладе»
Матчи 1 января 19704:3 — волевая победа над «Ак Барсом»
Обыграли ЦСКА. В седьмой раз подряд на домашнем льду
«Северсталь» — «Динамо-Минск». Принципиальное соперничество соседей по таблице
Интервью ВчераТренерский мостик. Дмитрий Квартальнов: «Просто так никто не попадает в команду мастеров, в КХЛ»
Интервью 16 ноября 2025Илья Усов: «Хороший старт дал нам уверенность и преимущество»
Интервью 16 ноября 2025Виталий Пинчук: «Самое главное, что реализовали свои моменты в первом периоде»