У 2011 годзе на арэне упершыню прагучаў гімн «Дынама-Мінск» у выкананні гурта «Палац». Ён адразу стаў музычным сімвалам нашага клубу і пастаяннай часткай перадматчавага шоу.
У красавіку «Палац» святкуе 25-гадовы юбілей, а ягоны лідар Алег Хаменка – 50-ы дзень нараджэння.
ХК «Дынама-Мінск» далучаецца да віншаванняў!
Падтрымаць «Палац» і проста паслухаць добрую музыку можна будзе 4 красавіка ў рэстаране-піваварне «Сябры».
Артур Гаўрус, форвард ХК «Дынама-Мінск»:
- Атмасфера вакол гульні, поўныя трыбуны, гучная падтрымка – усё гэта робіць непасрэдны ўплыў на хакеістаў, дапамагае нам перамагаць у самых складаных паядынках. Гімн клубу, які гучыць напачатку, у перадгульнявым шоу, стварае патрэбны настрой, запальвае нас і заўзятараў на барацьбу. «Палац» напісаў для «Дынама» сапраўды гімн: гэтая музыка насычана энэргіяй і гонарам. Важна, што наш гімн спяваюць па-беларуску і ў ягонай музыке чутныя беларускія матывы. «Дынама» на прасторах Кантынентальнай хакейнай лігі прадстаўляе не проста сабе самога, а ўвесь наш хакей, нашую сталіцу, усю нашую краіну. Мы – менавіта беларуская каманда, і «палацаўскі» гімн гэта выдатна адлюстроўвае. Ад імя клубу віншую гурт з юбілеем і спадзяюсь, што ў наступным сезоне «Палац» абавязкова выканае дынамаўскі гімн на арэне і яшчэ раз дапаможа нам перамагчы.Ковгореня, Звягин, Михалев, Игнатенко и другие «зубры» продолжают сезон. Приходите за них поболеть!
События 12 марта 2024СПАСИБО ЗА СЕЗОН!
События 12 марта 2024«Динамо-Минск» - «Динамо» Москва. Превью матча 12 марта
События 11 марта 2024Победа над «Локомотивом» и триллер со СКА. Как проходили шестые матчи плей-офф в Минске
Дмитрий Квартальнов: «Равная игра. Мелкие детали определили итоговый результат»
Матчи 12 марта 2024Уступили московскому «Динамо» в шестом матче серии и завершили сезон
Интервью 12 марта 2024Тимофей Ковгореня: «Родные стены и болельщики должны помочь нам выиграть»
Видео 12 марта 2024Вернули плей-офф в Минск! О захватывающем пятом матче серии