Интервью 12 января 2021

Крэйг Вудкрафт: «Мітчал, Масалёў і Варфаламееў выбаўляюць нас»

Галоўны трэнер мiнскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт пасля паразы ад магнітагорскага «Металурга» (2:4) распавёў, як камандзе пераадолецьстрату лідараў, а таксама – аб адаптацыі новых гульцоў.

Гульня з «Металургам» атрымалася роўнай, і лік не адлюстроўвае таго, што адбывалася на пляцоўцы, – адзначыў Крэйг на пасляматчавай прэс-канферэнцыі. – Нашы хакеісты выйшлі на лёд не зусім гатовымі, далі магчымасць гульцам «Магніткі» адчуць сябе ўпэўнена і кантраляваць ход сустрэчы.

У першым перыядзе з двух нашых памылак «Магнітка» здабыла максімальную карысць – два галы. Першая памылка здарылася на ўкідванні, другая – на змене, калi атрымалі контратаку «тры ў два». У нас таксама былі моманты для гола ў першым перыядзе, але, на жаль, не ўдалося рэалізаваць іх. Здарылася б інакш, упэўнены: матч пайшоў бы па іншым сцэнары...

Праўда, складана супернічаць з такой камандай, як «Металург», калi ты вымушаны даганяць, i пры гэтым не выкарыстоўваеш свае моманты.

Крэйг, у снежні вы казалі, што для поспеху мiнскаму «Дынама» неабходна, каб знайшліся новыя лідары. Мяркуючы па выступах каманды ў пачатку года, гэтую праблему атрымалася вырашыць – лідары знайшліся. Аднак цяпер каманда вымушана абыходзіцца без Брэнана Менела і Раяна Спунера. Што патрэбна, каб справіцца і з гэтым таксама?

Так, напярэдадні матчу з «Металургам» мы шмат размаўлялі з хакеістамі, казалі пра веру ў перамогу над моцным апанентам і проста ў свае сілы. Мы, трэнерскі штаб мiнскага «Дынама», і, спадзяюся, гульцы таксама – верым у гэта. Яшчэ мы казалі пра тое, што для каманднага поспеху важны ўнёсак кожнага: гульцам неабходна біцца адзін за аднаго, выкладвацца на 110 адсоткаў і прытрымлівацца нашай тактыкі.

Калі ў складзе няма звыклых лідараў, іншым хлопцам трэба выконваць іх працу – згуляць іх ролі і ўзяць адказнасць на сябе. У матчы з «Магніткай» месцамі гэта ўдавалася, і мы закінулі дзве шайбы. Але як толькі каманда адхілялася ад плана, мы атрымлівалі галы ў свае вароты. Адпаведна, ключ да поспеху – у самааддачы і гульні па нашай сістэме.

Адзін з ключавых момантаў матчу – мегасэйвишча брамніка «Магніткі» Юхi Олкiнуоры пасля кідка Аляксандра Когалева.

Так, хлопцы правялі класную змену, пра што я ім сказаў на лаўцы. Папрасіў не апускаць рукі, а працягваць у тым жа духу. Думаю, што ў матчы з «Магніткай» усе хлопцы з ніжэйшых звёнаў выдатна сябе паказалi. Шкада толькі, што не забілі.

У матчы з «Магніткай» забіў Павел Варфаламееў, першую шайбу за мінскае «Дынама» таксама закінуў Дзяніс Масалёў. Ці лічыце вы, што падпісанне іх, а таксама Зака Мітчала было абгрунтаваным і своечасовым рашэннем?

Вядома, гэта вельмі добрыя падпісаннi. Вы бачыце, што цяпер у нас няпростая кадравая сітуацыя на фоне траўмаў гульцоў, і пералічаныя вамі хлопцы дапамагаюць нам. Гэта вельмі дасведчаныя і майстравітыя хакеісты, якія выбаўляюць нас і ў абароне, і ў атацы, і на ўкідваннях.

Думаю, каманда дапамагла кожнаму з іх ўліцца ў калектыў, а таму хлопцы сканцэнтраваныя на хакеі і паказваюць менавіта тое, што і павінны. Упэўнены, з часам яны зайграюць яшчэ лепш.

Мiнскае «Дынама» правяло пяты матч у рэжыме гульняў праз дзень, ды яшчэ з моцнымі камандамі: «Авангард», СКА, рыжскае «Дынама», маскоўскае «Дынама», «Металург». Думаеце, да матчу з «Магніткай» каманда фізічна падсела?

Я б не стаў сцвярджаць, што менавіта стомленасць стала галоўнай прычынай паразы ад «Магніткі»... Сутнасць у тым, што не ўсе гульцы выканалі свае абавязкі – не паказалі той хакей, які могуць і павінны. Мы часта гублялі шайбу, няправільна дзейнічалі.

Вядома, калі выступаеш у рэжыме пяці матчаў праз дзень, адчуваеш стому, прычым і фізічную, і ментальную. Магчыма, у нашым выпадку гэта таксама мела месца. Але мы ведаем, як правільна падводзіць каманду да паядынкаў і, дарэчы, пасля матчу з «Магніткай» гульцы атрымаюць выходны. У сераду мы пачнем падрыхтоўку да сустрэчы з «Аўтамабілістам».

 

 

В этой статье Крэйг ВудкрофтКрэйг Вудкрофт
К списку новостей

Другие новости рубрики
Последние новости других рубрик
Регистрация

Динамо-Минск
У вас уже есть аккаунт? Войти
Авторизация
Восстановление пароля
Впервые на нашем сайте?Пройти регистрацию