Звяртаем увагу на тое, што гульня з «Куньлунем» пачнецца на гадзiну раней – а 16-й гадзiне.
Як заўсёды, у нашай клубнай зоне для ўладальнікаў абанементаў будзе займальная віктарына, на якой правераць хакейныя веды, пасля чаго адбудзецца тэлешоў «Хакейны вечар» з удзелам нападніка Яўгена Дадонава.
Падымаемся вышэй – на трыбуне «А» мы ўбачым фотазону ад Liqui Moly і прома-зону «Аліварыі». Шанец зрабіць выдатныя фотаздымкі на памяць. Акрамя таго, будзе працаваць «Пошта жаданняў». Трэба запісаць сваё жаданне, пакінуць кантакты, прынесці ліст на гульню і закінуць у адмысловую скрыню. «Дынама-Мароз» абярэ самыя запаветныя жаданні і выканае іх на матчы 10 студзеня.
Яшчэ ў гонар свята на другім паверсе будзе праходзіць шоў-праграма народнага ансамбля «Шчодрыца». Вас чакаюць шмат забаў, песен, конкурсаў. Вам спадабаецца!
На трыбуне «В» будзе працаваць навагодняя фотозона, якая перадае настрой зімы і ўсіх калядных святаў. Паверце, гэта будзе вельмі прыгожа, вам абавязкова захочацца падзяліцца сваімі фотаздымкамі ў соцсетках. Акрамя фотазоны, вам намалююць аквагрым ды плакат у падтрымку «зуброў».
Таксама працягваецца дабрачынная акцыя «Дары цяпло разам з «Дынама-Мінск». Кожны заўзятар можа прынесці падарунак дзіцяці з дзіцячага дома: канцылярыя, цацкі (не мяккія!), развіваючыя гульні, сродкі асабістай гігіены, кнігі, алоўкі, фламастэры, фарбы. Кожнага ўдзельніка акцыі мы будзем рэгістраваць і 10 студзеня аднаму з іх падорым джэрсі.
Для падтрымкі каманды і ўзняцця настрою раім набыць клубную атрыбутыку, якая прадаецца на другім (трыбуны «А» і «В») і пятым (трыбуна «А») паверхах. Дарэчы, у нас з'явіўся новы мерч! Ён выглядае вельмі стылёва. Рэкамендуем!
На шостым паверсе знаходзіцца сапраўдны рай для маленькіх дзяцей – батутны цэнтр Flash Park з сухім басейнам і мяккімі кубікамі. Калі ў вашага дзіцяці прачнецца жаданне памаляваць, то будзе і такая магчымасць. На трыбуне «B» размешчаны кідковая зона і настольны хакей.
Таксама на шостым паверсе трыбуны «А» будзе шоў-праграма «Калядкі». Дзеці адчуюць густ свята, іх будуць весяліць у лепшых традыцыях: песні, скокі, конкурсы і прызы!
Адбудзецца розыгрыш дзіцячых кніг «Кошык вожыка». Першыя 20 дзетак, якія прачытаюць на памяць любы верш на беларускай мове, атрымаюць бясплатны асобнік кнігі.
Акрамя таго, там адбудзецца майстар-клас Надзеі Букі «Калядная зорка». Усе, хто захочуць сабе прыгожую зорачку, змогуць зрабіць яе з дапамогай майстра. Выдатны калядны падарунак уласнымі рукамі!
Шмат настольных гульняў будзе даступна ў зоне UNICEF (6 паверх, трыбуна «А») – «Кола фартуны», даміно, джэнга (вежа) ды іншыя.
Беларускі гурт «Стары Ольса», які грае сярэднявечную музыку, выступіць перад гульнёй.
«Стары Ольса» ў сваіх песнях аднаўляе гучанне многіх забытых інструментаў. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна дакладныя копіі дуды, ліры, гусляў, жалейкі ды іншых старых беларускіх інструментаў. Такім чынам гурт намагаецца рэканструяваць музычныя традыцыі Вялікага княства Літоўскага, у межах якога жылі продкі беларусаў.
5:4 — волевая победа над «Сибирью»
Матчи 26 ноября 2024Отыгрались, но пропустили в овертайме от «Трактора»
Матчи 24 ноября 2024Уступили в овертайме «Автомобилисту»
Матчи 22 ноября 2024Уступили московскому «Динамо»
Андрей Кареев переведен в список отказов
События ВчераМинское «Динамо» обменяло в «Адмирал» спортивные права на Дмитрия Дерябина взамен на денежную компенсацию
События ВчераВасилий Демченко перешел в минское «Динамо»
События 6 декабря 2024Итоги первой части чемпионата: прогресс Пинчука и Борикова, Волков и Лайл в топе